Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэспублiкi
28 лютага 2018

XXV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пачынае работу

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш сёння пачынае работу ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14 у беларускай сталіцы, паведамляе БЕЛТА.

Выстаўка пройдзе з 28 лютага па 4 сакавіка. Галоўнай тэмай XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу вызначана тэма "Беларусь - культурная пляцоўка Еўропы".

Краіна - пачэсны госць XXV Мінскай МКВК - Сербія. Цэнтральны экспанент - Казахстан. Гасцямі выстаўкі розныя гады выступалі Расія, Украіна, Ізраіль, Казахстан, Францыя, Германія, Венесуэла, Кітай, Арменія, Вялікабрытанія.

У праграме ўдзелу ганаровага госця запланавана выстаўка Нацыянальнай бібліятэкі Сербіі "Сербская літаратура ў Першай сусветнай вайне". Пройдуць творчыя сустрэчы з вядомым сербскім празаікам Горанам Петравічам, Даянай Лазаравіч - перакладчыцай на сербскую мову зборніка Максіма Багдановіча "Вянок", а таксама сербска-беларуская літаратурная сустрэча "Творчы і навуковы тандэм: Іван Чарота і Драган Лакічавіч".

Будуць арганізаваны прэзентацыі выдадзенага ў Беларусі зборніка сучаснай сербскай паэзіі, кнігі Нэвены Вітошавіч-Чэкліч "Чырвоныя кветкі Косава поля", кнігі "Беларусы пра Сербію і Югаславію", перакладу на рускую мову твораў св. Савы Сербскага "Студенички типик" і "Житие св. Сименона", падборкі беларускай паэзіі ў сербскім часопісе "Повелья" і сербскіх выпускаў часопісаў "Маладосць", "Полымя", "Нёман" і газеты "Літаратура і мастацтва". У Доме дружбы адбудзецца вечар, прысвечаны сербскай літаратуры.

Таксама чакаецца шырокі ўдзел у выстаўцы кнігавыдаўцоў з Расіі (экспазіцыі "Выдавецкія праграмы ўрада Масквы" і "Санкт-Пецярбургскі міжнародны кніжны салон"), Германіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Знакавым мерапрыемствам выстаўкі стане прэзентацыя "Энцыклапедыі Кітая" на беларускай мове. Праект рэалізаваны ў адпаведнасці з мемарандумам аб супрацоўніцтве паміж Мінінфармам Беларусі і Галоўным дзяржупраўленнем па справах прэсы, выдавецтваў, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання КНР.

Камітэт па друку і ўзаемадзеянні са СМІ ўрада Санкт-Пецярбурга прадставіць у Мінску музычна-літаратурны вечар, прысвечаны 315-годдзю з дня заснавання горада на Няве і сумесным расійска-беларускім кніжным праектам.

У дні выстаўкі пройдзе IV Міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час". Сваю згоду на ўдзел у сімпозіуме пацвердзілі пісьменнікі больш як 20 краін.

На выстаўцы адбудзецца ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу маладых літаратараў "Першацвет". Творчасці маладых аўтараў будзе прысвечана і прэзентацыя зборніка "Першацвет", выпушчанага па выніках конкурсу, а таксама кнігі маладога аўтара Станіславы Умец "Сэрца Сакры", якая адкрыла новую серыю выдавецтва "Мастацкая літаратура" "Час XXI".

На нацыянальным стэндзе Беларусі ў дні работы выстаўкі будуць арганізаваны шматлікія сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, мастакамі, прэзентацыі новых кніг, круглыя сталы, аўтограф-сесіі. Тут жа пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў 57-га Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі".

XXV Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш арганізуюць Мінінфарм, Мінгарвыканкам, ААТ "Белкніга", ВК ТАА "Макбел". Уваход свабодны.-0-

Да спіса навін