Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэспублiкi
4 красавіка 2018

У МПЗ расказалі, якія нормы могуць увайсці ў абноўлены Падатковы кодэкс

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чарговым пасяджэнні міжведамаснай рабочай групы, якая рыхтуе прапановы аб комплекснай карэкціроўцы Падатковага кодэкса, разгледжаны пытанні прымусовага выканання падатковых абавязацельстваў, спагнання пеняў, а таксама заліку і вяртання плацельшчыкам залішне выплачаных сум падаткаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

"Міжведамасная рабочая група, якая рыхтуе прапановы аб комплекснай карэкціроўцы Падатковага кодэкса Беларусі, прадоўжыла сваю работу. На гэты раз работа пачалася з аналізу палажэнняў артыкула 58 "Спагнанне падатку, збору (пошлiны), пенi за кошт сродкаў дэбітораў плацельшчыка (iншай абавязанай асобы) - арганiзацыi" Падатковага кодэкса. Як падкрэслілі члены міжведамаснай рабочай групы, пытанні дэбіторскай запазычанасці з'яўляюцца важнымі для ўсіх, а таму заслугоўваюць асаблівай увагі", - растлумачылі ў МПЗ.

Па выніках разгляду ўсіх прапаноў вырашана прапрацаваць пытанне аб уключэнні ў Падатковы кодэкс нормы аб незвяртанні спагнання на дэбіторскую запазычанасць, па якой скончыўся тэрмін іскавай даўнасці. Пры неабходнасці эксперты падатковай службы дадаткова прапрацуюць асаблівасці такой нормы.

Акрамя таго, у Падатковым кодэксе будзе прадугледжана права плацельшчыкаў прадстаўляць інфармацыю па ўстаноўленай МПЗ форме аб наяўнасці дэбіторскай запазычанасці ў плацельшчыка - арганізацыі.

З мэтай карэкціроўкі артыкула 59 "Спагнанне падатку, збору (пошлiны), пенi за кошт маёмасцi плацельшчыка (iншай абавязанай асобы)" было прапанавана адрэдагаваць норму аб паслядоўнасці спагнання падаткаў, збораў (пошлін), пенi за кошт маёмасцi плацельшчыкаў - фізічных асоб для павышэння эфектыўнасці такога спагнання.

Пры разглядзе артыкула 60 "Залік, вяртанне залішне выплачанай сумы падатку, збору (пошлiны), пенi" значную ўвагу члены міжведамаснай рабочай групы ўдзялілі скарачэнню тэрмінаў, устаноўленых для мэт прымянення палажэнняў, якія змяшчаюцца ў гэтым артыкуле. У прыватнасці, прапанавана скараціць тэрміны, прадугледжаныя Падатковым кодэксам для заліку залішне выплачаных плацяжоў у бюджэт.

Для карэкціроўкі артыкула 63 "Падатковая дэкларацыя (разлік)" дадаткова будуць разгледжаны пытанні аб мэтазгоднасці вылучэння ў асобную главу Падатковага кодэкса палажэнняў, якія рэгулююць падатковыя праваадносіны для рэарганізуемых арганізацый (індывідуальных прадпрымальнікаў, якія спыняюць дзейнасць).

У пасяджэнні прынялі ўдзел эксперты рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржкіравання, беларускага парламента, кантралюючых органаў, а таксама бізнес-аб'яднанняў, у тым ліку Асацыяцыі падаткаплацельшчыкаў, і суб'ектаў гаспадарання.-0-

Да спіса навін