Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэспублiкi
20 сакавіка 2018

У Беларусі вырастуць тарыфы на чыгуначныя пасажырскія перавозкі

20 сакавіка, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю прынята пастанова ад 21 снежня 2017 года нумар 61 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2016 г. нумар 29", якая прадугледжвае ўстанаўленне новых тарыфаў на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў міністэрстве.

Так, тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх лініях павялічаны да наміналу, зручнага для аплаты, - на 2-6 працэнтаў. Яны ўступяць у сілу з 20 сакавіка.

Новыя тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях пачнуць дзейнічаць з 1 красавіка і павялічацца на 24 працэнты і 32 працэнты ў параўнанні з дзеючымі.

Як расказалі ў МАРГ, на сённяшні дзень узровень пакрыцця насельніцтвам затрат на аказанне ўнутрырэспубліканскіх пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам не перавышае 20 працэнтаў. Бюджэтнае субсідзіраванне на гэтыя паслугі не ажыццяўляецца. "Рашэнне аб пераглядзе тарыфаў прынята ў мэтах паэтапнага павышэння ўзроўню акупнасці перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам. Ад узроўню тарыфаў і ўзроўню акупнасці затрат залежыць магчымасць правядзення перавозчыкам неадкладных мерапрыемстваў па падтрыманні якасці і бяспекі перавозак, абнаўлення рухомага саставу, і, такім чынам, павышэння якасці аказваемых насельніцтву паслуг па перавозцы", - растлумачылі ў міністэрстве.

Тарыфы на перавозку пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання папярэдні раз павышаліся ў 2015 годзе.-0-

Да спіса навін