Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэспублiкi
16 кастрычніка 2017

У Беларусі ў апошнія 10 гадоў становяцца маці больш за 100 тыс. жанчын у год

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пачынаючы з 2007 года больш за 100 тыс. жанчын у год становяцца маці, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Так, у 2016 годзе з'явілася на свет 117,8 тыс. малышоў, з іх 48,5 тыс. (41,2 працэнта) - першынцы. Больш як палавіна нованароджаных - другія, трэція і наступныя дзеці ў сем'ях.

Некалькі гадоў запар у краіне расце колькасць нараджэнняў двайнят: у 2014 годзе двайняты з'явіліся ў 1 277 мам, у 2015-м - у 1 316, у 2016-м - у 1 348. У мінулым годзе ў 18 жанчын нарадзіліся трайняты.

Для Беларусі, як і для многіх еўрапейскіх дзяржаў, характэрна тэндэнцыя павелічэння сярэдняга ўзросту жанчын пры нараджэнні першага дзіцяці. Калі ў 2010 годзе мамамі першынцаў былі жанчыны ва ўзросце 24,9 года, то ў 2016-м - 26,3 года. Расце колькасць нараджэнняў у жанчын ва ўзросце 40-44 гадоў: у маці гэтай узроставай групы ў 2016 годзе нарадзілася звыш 2,2 тыс. дзяцей - у 1,8 раза больш, чым у 2010-м.

У Беларусі на 1 студзеня гэтага года колькасць жанчын у рэпрадуктыўным узросце склала 2 247,5 тыс., або 44,3 працэнта ад агульнай колькасці жанчын.

На пачатак бягучага года ў краіне налічвалася 5 078,2 тыс. жанчын - 53,4 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва. У гарадской мясцовасці пражывала 3 986,8 тыс. жанчын (78,5 працэнта ад іх агульнай колькасці), у сельскай - 1 091,4 тыс. (21,5 працэнта).

У Беларусі Дзень маці адзначаецца штогод 14 кастрычніка. У краіне робіцца ўсё для таго, каб жанчыны змаглі ажыццявіць сваё прызначэнне - выгадаваць і выхаваць здаровых і шчаслівых дзяцей. Святкаванне Дня маці садзейнічае захаванню і развіццю сямейных каштоўнасцей, умацаванню маральных асноў, станаўленню больш цеснай сувязі паміж дзецьмі і маці.-0-


Навіны Беларусі

Да спіса навін