Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэспублiкi
3 снежня 2018

У Беларусі плануецца перанавучаць больш беспрацоўных пад заказ наймальніка

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навучанне і перанавучанне беспрацоўных праз службу занятасці плануецца ў 2019 годзе праводзіць пад заказ наймальніка ў 60 працэнтах выпадкаў. Аб гэтым заявіла ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, паведамляе БЕЛТА.

Міністр адзначыла дадатную дынаміку на рынку працы: запаволіліся тэмпы скарачэння занятых у эканоміцы, зніжаецца ўзровень агульнага беспрацоўя. "Канкурэнтаздольнасць беспрацоўнага на рынку працы вызначаецца яго ўзроўнем адукацыі. За 10 месяцаў бягучага года 6 тыс. чалавек прайшлі перанавучанне праз цэнтры занятасці зыходзячы з патрэбнасці канкрэтнага рэгіёна ў тых ці іншых спецыялістах і прафесіяналах. Мы ўвялі ацэначны паказчык, або індыкатар - перанавучаць не менш як 50 працэнтаў пад заказ наймальніка. На мой погляд, гэта вельмі важна, паколькі станоўча і для наймальніка, і для саіскальніка. Набываючы прафесію, чалавек будзе ўпэўнены, што атрымае работу. Ужо на 2019 год, думаю, мы гэту планку падымем да 60 працэнтаў пад заказ наймальніка. Гэта гарантаванае рабочае месца для чалавека, які праходзіць навучанне ці павышае кваліфікацыю", - сказала Ірына Касцевіч.

Таксама яна звярнула ўвагу на цікавую тэндэнцыю: ператок рабочай сілы з сярэдняга і буйнога бізнесу ў малы. "Сёння прыём на работу меншы, чым звальненне на сярэдніх і буйных прадпрыемствах, але тэмпы скарачэння колькасці ў іх намнога большыя, чым занятых у эканоміцы. Гэта сведчыць аб тым, што малы бізнес сёння паглынае тых, хто пакідае буйныя прадпрыемствы", - растлумачыла міністр. Паводле яе слоў, адначасова расце і колькасць самазанятасці.

На сённяшні дзень у Беларусі працуюць 146 пастаянна дзеючых камісій па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. "За апошнія тры месяцы да іх звярнулася каля 5 тыс. чалавек па розных прычынах, каля 70 працэнтаў - у сувязі з аказаннем дапамогі ў працаўладкаванні. І 2 тыс. чалавек былі дадзены накіраванні на работу. У прынцыпе, людзі самі звяртаюцца ў службу занятасці. За 10 месяцаў 170 тыс. чалавек прыйшлі па садзейнічанне ў працаўладкаванні, з іх 74 працэнты атрымалі работу", - дадала Ірына Касцевіч. Яна нагадала аб тым, што агульнарэспубліканскі банк вакансій даступны любому чалавеку ў інтэрнэце. У ім сёння змяшчаецца каля 80 тыс. вакансій. "Недзе ў сярэдзіне снежня прыменім яшчэ новы падыход - электронны кірмаш вакансій укараняюць у Мінску. Гэта значыць, седзячы дома, не выходзячы нікуды, ты можаш прайсці гутарку ў рэжыме анлайн з наймальнікам", - рэзюмавала міністр.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Да спіса навін