Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэспублiкi
4 снежня 2017

Сярэдняя зарплата ў бюджэтнай сферы ў 2018 годзе складзе не менш як Br700

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сярэдняя зарплата ў бюджэтнай сферы ў 2018 годзе складзе не менш як Br700, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч 3 снежня ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"На 2018 год таксама прадугледжаны рост заработнай платы ў бюджэтнай сферы. Плануецца выйсці ў сярэднім пры кансерватыўным сцэнарыі на Br700. Калі, вядома, эканоміка забяспечыць адпаведны рост - а задача стаіць 103,5 працэнта (тэмп росту ВУП), - то, я думаю, Br760 у сярэднім у бюджэтнай сферы мы зможам забяспечыць", - сказала Ірына Касцевіч.

Што датычыцца ўзроўню зарплаты ў снежні, у сярэднім яна павышана на 7 працэнтаў. Прычым павышэнне залежыць ад разразу кожнага работніка. У катэгорый работнікаў,тарыфікуемых з 1-га па 9-ы разрады, у сярэднім зарплата паднімецца на 9-15 працэнтаў (або на Br26-Br35). У сферы культуры гэта датычыцца бібліятэкараў, экскурсаводаў, кіраўнікоў гурткоў, у сферы сацыяльных паслуг - нянь, сядзелак, сацыяльных работнікаў, у адукацыі ў рамках адпаведных разрадаў - памочнікаў выхавальнікаў, выхавальнікаў. З 9-га па 17-ы разрады павышэнне складзе да Br24. Гэта датычыцца настаўнікаў, урачоў, эканамістаў, юрыстаў.

Пры гэтым у большым памеры зарплата вырасце менавіта ў нізкааплатных катэгорый работнікаў, тарыфікуемых з 1-га па 4-ы разрады.

Паводле слоў Ірыны Касцевіч, у цэлым павышэнне заработнай платы закране каля 88 працэнтаў занятых у бюджэтнай сферы. Гэта амаль 750 тыс. чалавек.-0-


Навіны Беларусі

Да спіса навін