Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэспублiкi
22 красавіка 2019

Румас аб выніках I квартала: рост ВУП вышэйшы за прагноз, сярэдняя зарплата перасягнула Br1 тыс.

ВУП Беларусі ў студзені-сакавіку вырас на 1,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, што вышэй за прагноз урада. Сярэдняя зарплата ў першым квартале перасягнула Br1 тыс., расказаў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, паведамляе БЕЛТА.

"У 2019 годзе эканоміка набірае рост. Валавы ўнутраны прадукт па выніках першага квартала вырас ужо на 1,1 працэнта - гэта нават крыху вышэй за прагноз урада. Мы ідзём мэтанакіравана і планамерна да выканання задачы, якую вызначыў Прэзідэнт: рост ВУП практычна ў два разы - да $100 млрд да 2025 года. На гэты год рост павінен скласці 4 працэнты, - сказаў Сяргей Румас. - Але насельніцтва, напэўна, ацэньвае работу ўлады не па росце ВУП, а ў першую чаргу па даходах. Заработная плата за сакавік перасягнула не толькі Br1 тыс., але і $500, гэта значыць тая мэтавая задача, якую ставіў кіраўнік дзяржавы, ужо дасягнута. У цэлым за квартал заработная плата складае Br1011. Але кіраўнік дзяржавы справядліва арыентуе ўрад на работу з малазабяспечанымі слаямі насельніцтва - з тымі катэгорыямі, якім пакуль далёка да зарплаты Br1 тыс."

Прэм'ер-міністр таксама адказаў на пытанне аб продажы буйных прамысловых прадпрыемстваў. "Кіраўнік дзяржавы ўжо неаднаразова выказваў сваю пазіцыю наконт гэтага пытання. Акцыі любога прадпрыемства могуць быць прададзены, калі прадаўца задаволіць цана", - адзначыў ён.

Урад дэталёва прааналізуе Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу і складзе план мерапрыемстваў. Усе задачы будуць выкананы, падкрэсліў Сяргей Румас.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Да спіса навін