Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэспублiкi
16 ліпеня 2018

Нацбанк: сітуацыя з цэнамі на спажывецкім рынку стабільная

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя з цэнамі на спажывецкім рынку Беларусі стабільная. Гэта адзначае Нацыянальны банк у сваім штомесячным аглядзе дынамікі змянення спажывецкіх цэн і тарыфаў, паведамляе БЕЛТА.

"Агрэгіраваны паказчык трэндавай інфляцыі на працягу апошніх чатырох месяцаў захоўваецца на ўзроўні 3,2 працэнта ў гадавым выражэнні, сярэдняя інтэнсіўнасць прыросту спажывецкіх цэн у апошнія два месяцы складае 2,8 працэнта, што сведчыць аб стабільнасці цэнавай сітуацыі на спажывецкім рынку", - паведамляецца ў аглядзе.

Запаволенне гадавых тэмпаў росту спажывецкіх цэн у чэрвені абумоўлена зніжэннем цэн на плодаагароднінную прадукцыю ў гадавым выражэнні. Цэны на плодаагароднінную прадукцыю ў чэрвені 2018 года знізіліся на 4,4 працэнта адносна чэрвеня 2017-га за кошт эфекту высокай базы папярэдняга года (у другім квартале 2017 года пад уплывам неспрыяльных умоў надвор'я адзначаўся паскораны рост цэн на гэту катэгорыю тавараў).

Гадавая базавая інфляцыя ў чэрвені склала 3,1 працэнта (2,9 працэнта месяцам раней). Пры гэтым значны ўплыў на змяненне паказчыка аказаў паскораны рост цэн на мяса і мясапрадукты. Без уліку гэтай групы тавараў гадавая базавая інфляцыя захавалася б на ўзроўні 2,9 працэнта, лічаць у Нацбанку.-0-

Да спіса навін