Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэспублiкi
4 сакавіка 2020

Мінсувязі рыхтуе дзяржпраграму "Лічбавае развіццё Беларусі" да 2025 года

Мінсувязі рыхтуе дзяржаўную праграму "Лічбавае развіццё Беларусі" на 2021-2025 гады. Аб гэтым паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган на форуме "Разумныя ўстойлівыя гарады: ад канцэпцыі да рэалізацыі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міністэрства сувязі і інфарматызацыі цяпер вядзе падрыхтоўку дзяржаўнай праграмы інфарматызацыі, куды ўвойдуць галіновыя мерапрыемствы, платформенныя рашэнні", - сказаў Канстанцін Шульган.

Паводле яго слоў, каб пачала працаваць лічбавая эканоміка, трэба ўсе бізнес-працэсы перавесці ў лічбавы выгляд. "Гэта складана, але хацелася б, каб гэта вырашылася ў наступную пяцігодку", - адзначыў міністр.

Перавод у лічбавы фармат бізнес-працэсаў дасць магчымасць значна спрасціць работу прадпрыемстваў на этапах продажу, кантролю якасці нагляднымі органамі. У той жа час грамадзяне змогуць атрымліваць больш паслуг у электронным выглядзе. Цяпер ствараецца Беларуская інтэграваная сэрвісна-разліковая сістэма (БІСРС), якая дасць магчымасць перайсці на ID-карткі для грамадзян замест пашпартоў.

Гаворачы пра форум "Разумныя ўстойлівыя гарады: ад канцэпцыі да рэалізацыі", міністр адзначыў яго важнасць і актуальнасць. "Такія мерапрыемствы даюць магчымасць падзяліцца вопытам, даведацца, які ёсць у іншых", - сказаў ён. На форуме прысутнічаюць не толькі беларускія спецыялісты, але і міжнародныя эксперты. "Нам цікавы іх вопыт. Абмеркаванне мерапрыемстваў, якія ў іншых ўжо рэалізуюцца, - адзін з важных момантаў, каб не памыліцца ў будучым і паказаць грамадзянам практычную сутнасць разумных гарадоў", - падкрэсліў Канстанцін Шульган.

Форум "Разумныя ўстойлівыя гарады: ад канцэпцыі да рэалізацыі" праходзіць 3-5 сакавіка ў Мінску. Арганізатарамі выступаюць Міжнародны саюз электрасувязі, ААТ "Дзіпрасувязь" пры падтрымцы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Да спіса навін