Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэспублiкi
30 сакавіка 2018

Міністры ў красавіку правядуць прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб у Саўміне

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністры правядуць у красавіку ў Савеце Міністраў асабістыя прыёмы грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч правядзе асабісты прыём 4 красавіка, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц - 6 красавіка.

Кіраўнік Апарату Савета Міністраў Аляксандр Турчын сустрэнецца з грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі 11 красавіка, міністр замежных спраў Уладзімір Макей - 13 красавіка, міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў - 18 красавіка.

На 20 красавіка запланаваны асабісты прыём міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзіміра Калтовіча, на 25-е - міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча, на 27-е - міністра транспарту і камунікацый Анатоля Сівака.

Асабісты прыём праводзіцца з 10 гадзін у Мінску па вул. Савецкая, 9 пакой 103, кантактныя тэлефоны 8 (017) 222-65-09, 222-63-69. Асабісты прыём міністрамі вядзецца па папярэднім запісе.-0-

Да спіса навін