Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэспублiкi
3 сакавіка 2018

Лукашэнка: на рахунку ў людзей у міліцэйскіх пагонах нямала дасягненняў, добрай рэзультатыўнай работы

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў супрацоўнікам і ветэранам органаў унутраных спраў віншаванне з прафесійным святам - Днём міліцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прадаўжаючы авеяныя славай гераічныя традыцыі старэйшых пакаленняў, супрацоўнікі органаў унутраных спраў з гонарам і годнасцю выконваюць свой службовы абавязак. На рахунку ў людзей у міліцэйскіх пагонах нямала дасягненняў, добрай рэзультатыўнай работы, у якой спаўна праявіліся мужнасць, прафесіяналізм, грамадзянская адказнасць", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што органы ўнутраных спраў надзейна выконваюць складаныя і адказныя задачы па забеспячэнні правапарадку і законнасці ў грамадстве, абароне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, захаванні стабільнасці ў дзяржаве.

"Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце дастойна служыць свайму народу. Дзяржава і грамадства высока цэняць вашу самаадданасць і вернасць Айчыне", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама падзякаваў супрацоўнікам органаў унутраных спраў за службу Радзіме і пажадаў новых поспехаў і дасягненняў у іх нялёгкай адказнай працы.-0-

Да спіса навін