Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэспублiкi
25 сакавіка 2020

Дзяржкаммаёмасць расказала аб магчымасцях зніжэння арэнднай платы

Арэндадавальнік можа знізіць памер арэнднай платы, прымяніўшы мінімальны каэфіцыент попыту або зменшыўшы працэнт рэнтабельнасці, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці.

У Дзяржкаммаёмасці нагадалі, што з 1 красавіка ў Беларусі базавая арэндная велічыня павялічыцца з Br16,9 да Br17,85. Яе памер устанаўліваецца Саўмінам штогод з улікам інфляцыі за папярэдні год і дзейнічае з 1 красавіка года, у якім ён устаноўлены.

У той жа час арэндная плата можа быць зніжана, калі арэндадавальнік прыменіць мінімальны каэфіцыент попыту (0,5) або знізіць працэнт рэнтабельнасці (у выпадку вызначэння памеру арэнднай платы ў адпаведнасці з п. 11 Палажэння аб парадку вызначэння памеру арэнднай платы пры здачы ў арэнду капітальных збудаванняў (будынкаў, будынін), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іх частак).

Змяніць устаноўлены ў дагаворы арэнды каэфіцыент попыту можна па пагадненні бакоў і па ўзгадненні з дзяржорганамі і іншымі арганізацыямі.

Базавая арэндная велічыня прымяняецца пры разліку памеру арэнднай платы за плошчу, што знаходзіцца ў дзяржуласнасці, а таксама ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50 працэнтаў акцый (долей) знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. На 1 студзеня 2020 года ўдзельная вага плошчы дзяржмаёмасці, здадзенай у арэнду, складае 3,5 працэнта.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Да спіса навін