Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэспублiкi
1 чэрвеня 2018

Даходы рэспубліканскага бюджэту Беларусі ў студзені-красавіку склалі Br8,16 млрд

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Даходы рэспубліканскага бюджэту Беларусі ў студзені-красавіку склалі Br8,16 млрд. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства фінансаў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі за чатыры месяцы склаў Br2,53 млрд. Прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання склаўся ў суме Br3,5 млрд.

Прафіцыт бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склаў Br0,2 млрд, Фонду ўніверсальнага абслугоўвання - Br17,2 млн, Фонду грамадзянскай авіяцыі - Br6,9 млн, Фонду Дэпартамента выканання пакаранняў - Br0,3 млн.

Даходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-красавік склаліся ў суме Br17,1 млрд, або 37,4 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Даходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br8,16 млрд, або 39,3 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Паступленне ПДВ склала Br3,7 млрд, або 37,1 працэнта. Падатку на прыбытак паступіла Br1,1 млрд, або 35,4 працэнта. Акцызы паступілі ў суме Br0,8 млрд, або 32,5 працэнта. Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі Br1,7 млрд, або 47,2 працэнта.

Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва склалі Br4,4 млрд, або 32,6 працэнта ўдакладненага гадавога плана, Фонд універсальнага абслугоўвання - Br20 млн (51,9 працэнта), Фонд грамадзянскай авіяцыі - Br13,9 млн (67,1 працэнта), Фонд дэпартамента выканання пакаранняў - Br0,3 млн, або 25 працэнтаў.

Па стане на 1 мая запазычанасць па падатках і зборах склала Br158,9 млн.

Расходы бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання за студзень-красавік склалі Br13,6 млрд, або 30,3 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br5,6 млрд, або 28,1 працэнта ўдакладненага гадавога плана. На агульнадзяржаўную дзейнасць накіравана Br2,3 млрд (23,8 працэнта), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі - Br1,4 млрд (34 працэнты), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) - Br4,4 млрд (30,8 працэнта).

Расходы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва склалі Br4,2 млрд (31,3 працэнта), Фонду ўніверсальнага абслугоўвання - Br2,8 млн (7,3 працэнта), Фонду грамадзянскай авіяцыі - Br7 млн (33,8 працэнта). Расходы Фонду Дэпартамента выканання пакаранняў не ажыццяўляліся.-0-

Да спіса навін