Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэгiёна
10 верасня 2017

У Беларусі ўбрана больш за палавіну плошчаў проса

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўбрана больш за палавіну плошчаў проса. Такія даныя прыводзяцца ў аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 11 верасня ў Беларусі ўбрана 51,5 працэнта плошчаў проса, што складае 3,86 тыс. га. У Брэсцкай вобласці ўбрана 78,7 працэнта плошчаў, Гомельскай - 42,1 працэнта, Гродзенскай - 25 працэнтаў, Магілёўскай - 18,2 працэнта, Мінскай - 17,8 працэнта, Віцебскай - 10,53 працэнта плошчаў проса. Усяго ў краіне намалочана 8,34 тыс. т проса. Ураджайнасць склала 21,6 ц/га.

У цэлым у Беларусі намалочана больш за 7,5 млн т збожжа (разам з грэчкай і просам). У агульным намалоце 1887,7 тыс. т складае ўклад аграрыяў Мінскай вобласці, 1349 тыс. т - Гродзенскай, 1232 тыс. т - Брэсцкай, 1169,4 тыс. т - Магілёўскай. У Гомельскай намалочана 996,7 тыс. т, у Віцебскай вобласці, якая апошняй уключылася ў жніво, - 942,1 тыс. т збожжа.

Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 2119,9 тыс. га, што складае 98,3 працэнта агульнай плошчы. У сярэднім з аднаго гектара ў бягучым годзе аграрыі ўбіраюць 35,8 ц збожжа. Лідарам па ўраджайнасці з'яўляецца Гродзенская вобласць (42,7 ц/га).-0-

Навіны Беларусі

Да спіса навін