Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэгiёна
22 красавіка 2018

Раннія яравыя ў Беларусі пасеяны больш як на 60 працэнтах плошчаў

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Раннія яравыя ў Беларусі пасеяны больш як на 60 працэнтах плошчаў. Такія даныя прыводзяцца ў аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Па стане на 23 красавіка сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) праведзена на плошчы 616,4 тыс. га, або 60,5 працэнта плана. У Брэсцкай вобласці сяўба праведзена на 94,3 працэнта запланаваных плошчаў, у Гродзенскай вобласці - на 74,3 працэнта, у Гомельскай - на 65,5 працэнта, Мінскай - на 67 працэнтах, Магілёўскай - 45 працэнтах, Віцебскай - 28,2 працэнта.

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры ў бягучым годзе плануецца пасеяць на плошчы 1,019 млн га.-0-


Навіны Беларусі

Да спіса навін