Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэгiёна
21 красавіка 2020

Раннія яравыя пасеялі ў Беларусі амаль на 90 працэнтах плошчаў

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) пасеялі ў Беларусі на 89,2 працэнта запланаваных плошчаў. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных на 20 красавіка, раннія яравыя ў краіне пасеялі на плошчы 767,6 тыс. га. Практычна ва ўсіх абласцях - Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай - работы завершаны. У Віцебскай вобласці гэтыя культуры пасеялі на 54,9 працэнта плошчаў. У гэтым годзе ў цэлым па краіне яны зоймуць плошчу 860,9 тыс. га.

Сяўба лёну-даўгунцу ў Беларусі праведзена на 36,3 тыс. га (72,2 працэнта плана). Цукровыя буракі пасеяны ўжо на 56,9 тыс. га (62,2 працэнта), бульба - 2,82 тыс. га (13 працэнтаў ад запланаванага), агародніна - 1,65 тыс. га (36,7 працэнта). Кукуруза на зерне пасеяна на 54 тыс. га (19,4 працэнта плана), на сілас - на 61,5 тыс. га (7,2 працэнта).

Як паведамлялася, у гэтым годзе яравая сяўба будзе праведзена на 2,6 млн га. Лён-даўгунец плануецца пасеяць на плошчы 50,3 тыс. га, цукровыя буракі - 91,5 тыс. га, бульбу - 21,7 тыс. га, агародніну - 4,5 тыс. га, кукурузу - 1131,5 тыс. га.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Да спіса навін