Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэгiёна
7 лістапада 2017

Павышаць прэстыж навукі і адукацыі трэба за кошт эканамічнага стымулявання вучоных - меркаванне

8 лістапада, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Павышаць прэстыж навукі і адукацыі трэба таксама за кошт эканамічнага стымулявання вучоных з улікам іх эфектыўнасці. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА дэлегат II З'езда вучоных Беларусі, загадчык кафедры "Бяспекі жыццядзейнасці" дацэнт Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Аляксандр Шчур.

Паводле яго слоў, у Беларусі наспела праблема падрыхтоўкі і захавання навуковых кадраў. У краіне востра стаіць пытанне старэння вучоных, моладзь неахвотна ідзе ў навуку па прычыне невысокай заработнай платы. "Гэта вядзе да вымывання найбольш таленавітых кадраў з навукі і адукацыі. Нельга эканоміць на адукацыі і навуцы, без іх нам не ўдасца стварыць працвітаючую краіну, і прыклад развітых краін гэта паказвае", - адзначыў Аляксандр Шчур.

На думку вучонага, у бліжэйшыя гады неабходна сканцэнтраваць намаганні на ўдасканаленні сістэмы ўзнаўлення навуковых кадраў, павышэнні ўзроўню эканамічнай і сацыяльнай абароненасці вучоных, амаладжэнні кадравага складу навукі, забяспечыць развіццё цьютарскага руху, у тым ліку за кошт эканамічных механізмаў.

Ад маючага адбыцца з'езда Аляксандр Шчур перш за ўсё чакае разумення напрамкаў і перспектыў развіцця беларускай навукі. "Па многіх галінах мы цалкам канкурэнтаздольныя на сусветным узроўні, але па некаторых яшчэ адстаём. На мой погляд, беларускія ВНУ ў адпаведнасці з сусветным вопытам павінны выконваць не толькі адукацыйную і навуковую функцыю, але і займацца камерцыялізацыяй найноўшых тэхналогій, больш актыўным іх укараненнем у вытворчасць. Як паказвае практыка, гэта таксама адзін з дзейсных інструментаў стымулявання развіцця навукі", - лічыць вучоны.-0-

Навіны Беларусі

Да спіса навін