Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэгiёна
29 жніўня 2017

Міжнародны музычны фестываль "Залаты шлягер" пройдзе ў Магілёве 22-29 кастрычніка

30 жніўня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Міжнародны музычны фестываль "Залаты шлягер" пройдзе ў Магілёве 22-29 кастрычніка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскай абласной філармоніі.

Адкрые канцэртную праграму музычнага форуму канцэрт саліста Маскоўскага акадэмічнага музычнага тэатра імя К. С. Станіслаўскага і У. І. Неміровіча-Данчанкі Чынгіса Аюшэева і салісткі Каралеўскага опернага тэатра Італіі і тэатра В. Беліні (Сіцылія) Алены Аюшавай у суправаджэнні Заслужанага калектыву Беларусі аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л. Л. Іванова.

Усе сем дзён фестывалю будуць насычаны рознымі канцэртнымі праграмамі і мерапрыемствамі, у якіх прымуць удзел зоркі эстрады. Напрыклад, дасягнута дамоўленасць аб сольным канцэрце народнага артыста Расіі Аляксандра Малініна. Магілёўская абласная філармонія рыхтуе да прэзентацыі спецыяльную музычную праграму "Кінамузыка. Залатая калекцыя". Гледачоў чакаюць выступленні вакальна-інструментальнага ансамбля "Сіняя птушка" (Расія), аркестра баяністаў імя П. І. Смірнова пад кіраўніцтвам народнага артыста Расіі Ю. П. Смірнова, Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

Яркім фрагментам фестывальнай канцэртнай праграмы стане канцэрт зорак сусветнага і айчыннага джаза з удзелам Вольгі Пірагс (Латвія), Квенціна Мура (ЗША), вакальнага квартэта Minsk Voises і Premier Orchestra (Беларусь).

Міжнародны музычны фестываль "Залаты шлягер" упершыню быў арганізаваны ў лістападзе 1995 года пры падтрымцы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Музычны форум прыняты ў Міжнародную федэрацыю фестывальных арганізацый (FIDOF), якая аб'ядноўвае больш як 150 фестываляў мастацтваў. У фестывалі ў розны час удзельнічалі прызнаныя майстры сусветнага мастацтва больш як з 25 краін. Гэты творчы праект - унікальная з'ява ў культурным жыцці не толькі рэспублікі і вобласці, але і ў міжнародным жыцці ў цэлым. Гэта цудоўнае свята музыкі і песні, яго заўсёды вызначалі і вызначаюць высокае паэтычнае слова, глыбокі лірызм і сардэчнасць, паколькі ідэя фестывалю першапачаткова ўзнікла з жадання сабраць разам "забытых" артыстаў, якія складаюць залаты фонд савецкай песні.-0-


Навіны Беларусі

Да спіса навін