Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэгiёна
30 студзеня 2019

Яўрэйскую гісторыю ў лялечных сюжэтах прадставілі ў Магілёве

У музеі этнаграфіі Магілёва адкрылася выстаўка "Адыходзячая натура" - яўрэйская гісторыя ў лялечных сюжэтах, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Аўтар работ Валерыя Гайшун нарадзілася ў Ленінградзе, а праз некаторы час яе сям'я пераехала на радзіму маці ў Бабруйск. Усе персанажы аўтарскай калекцыі - яўрэі з мінулых часоў, якіх лялечны майстар памятае з дзяцінства. Беражліва захоўваючы яўрэйскія традыцыі і дух народа, мастачка стварыла каларытныя вобразы з воўны ў тэхніцы сухога валення. Кожная кампазіцыя прадумвалася да дробязей - унікальныя міні-дэталі часам даводзілася набываць у антыквараў або вырабляць на заказ у майстроў.

Экспазіцыя паказвае маленькае яўрэйскае мястэчка. Сярод персанажаў - эмігрант Фіма, настаўніца нямецкай мовы Бэла Львоўна, фатограф Сямён, прыгажуня Эстэр Фейгел, маладыя Навум і Фіра, цырульнік Ізя, кравец Марык. І ў кожнага персанажа - свая гісторыя і выразны характар.

Рост лялек 35-40 см. Уся антуражная мэбля зроблена на заказ. Посуд, чайнічкі збіраліся па дамах знаёмых. У яўрэйскіх пакоях мала сучасных рэчаў.

Яўрэйскія гісторыі Валерыі Гайшун падарожнічаюць па розных гарадах і краінах. Многія лялькі аўтара пасля выставак перабіраюцца на пастаяннае месца жыхарства да сваіх прататыпаў у Ізраіль, Расію, Францыю, ЗША і нават на Філіпіны. Ляльку Фейгу-Іту Шагал, створаную па вобразу маці знакамітага мастака, Валерыя Гайшун падарыла музею Марка Шагала ў Віцебску. Твор быў прызнаны арт-аб'ектам 2013 года.

У 2015 годзе выйшла кніга "Кухня яўрэйскага мястэчка, якога больш няма", ілюстраваная сюжэтамі з лялькамі Валерыі Гайшун. Выданне паспяхова прадаецца ў Маскве ў Яўрэйскім музеі, у галерэях Мінска, а таксама будзе прадстаўлена на аўтарскай выстаўцы ў Магілёве.

Выстаўка будзе працаваць да 19 сакавіка.-0-

Да спіса навін