Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэгiёна
5 лютага 2018

Беларускі Слаўгарад увайшоў у сусветны топ-5 па ападках

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Горад Слаўгарад (Магілёўская вобласць) увайшоў у спіс месц на Зямлі, дзе за мінулыя суткі выпала самая вялікая колькасць ападкаў, паведамляе ТАСС.

Згодна з данымі Гідраметцэнтра Расіі, першыя чатыры месцы ў спісе занялі гарады ў еўрапейскай частцы Расіі - Паўлаўскі Пасад (21 мм), Кастрама (20 мм), Нікольск (17 мм) і Спас-Дземенск (16 мм). Пятае месца заняў беларускі Слаўгарад (15 мм).

Лідарамі па маразах у аналагічным рэйтынгу сталі расійскія гарады Верхаянск (мінус 50,5 градуса), Верхневілюйск (мінус 49 градусаў) і Кюсюр (мінус 48,9 градуса).

Паводле прагнозаў расійскага Гідраметцэнтра, у бліжэйшы час у Маскве ўзмоцняцца маразы. Цыклон, які прынёс моцныя і працяглыя снегапады, паступова адыходзіць з рэгіёна, пакідаючы халоднае паветра. Затым свой уплыў узмоцніць сібірскі антыцыклон, які забяспечыць марознае надвор'е.-0-

Навіны Беларусі

Да спіса навін