Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Рэгiёна
26 снежня 2017

БЧ правядзе Адзіны дзень пасажыра 28 снежня

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка правядзе Адзіны дзень пасажыра 28 снежня. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце БЧ, паведамляе БЕЛТА.

"Галоўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца вывучэнне думкі спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэнне зваротнай сувязі з пасажырамі. Мерапрыемства пройдзе на чыгуначных вакзалах у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы з 14.00 да 17.00. У правядзенні Адзінага дня пасажыра прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты ўпраўлення і аддзяленняў дарогі, начальнікі станцый і вакзалаў", - расказалі ў БЧ.

У час мерапрыемства пасажыры змогуць задаваць спецыялістам беларускай магістралі пытанні вусна, а таксама пакінуць свае пытанні і пажаданні па паляпшэнні транспартнага абслугоўвання пісьмова.

Узаемадзеянне ў такім фармаце Беларуская чыгунка праводзіць трэці год запар. У бягучым годзе ўжо адбылося тры Адзіныя дні пасажыра з перыядычнасцю раз у квартал.

"Мерапрыемства атрымала станоўчыя водзывы ад пасажыраў. У асноўным у адрас беларускай магістралі паступаюць прапановы, звязаныя з раскладам руху пасажырскіх паяздоў, а таксама прапановы па ўдасканаленні работы пасажырскага комплексу. Правядзенне такіх мерапрыемстваў садзейнічае далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак. Беларуская чыгунка адкрыта для дыялогу з пасажырамі і гатова выслухаць іх пажаданні і прапановы", - падкрэслілі ў БЧ.-0-


Навіны Беларусі

Да спіса навін