| Здаецца, зусім нядаўна завяршылася сяўба яравых, а на парадку дня нашых аграрыяў новая і вельмі адказная кампанія – нарыхтоўка кармоў. Таму невыпадкова ў суботу 30 мая на адным з палёў ААТ “Шклоўскі аграсервіс” адбыўся раённы семінар з удзелам спецыялістаў райсельгасхарча, кіраўнікоў, галоўных аграномаў, інжынераў і заатэхнікаў сельгасарганізацый.
|