Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

25 ліпеня 2017

У ВНУ Беларусі застаюцца вакантнымі 7 бюджэтных месц на дзённую форму навучання

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У вышэйшых навучальных установах Беларусі застаюцца вакантнымі 7 бюджэтных месц на дзённую форму навучання, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Разам з тым на завочную форму навучання вакантных месц засталося 16.

Дадатковы набор будзе арганізаваны ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова. Шэсць месц ёсць па спецыяльнасці "фізіка і інфарматыка" з дзённай формай навучання, адно - на завочнай па спецыяльнасці "гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны".

Адно вакантнае месца на дзённай форме навучання засталося ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры па спецыяльнасці "спартыўна-педагагічная дзейнасць (трэнерская работа па парусным спорце)". На завочную форму па шэрагу спецыяльнасцей у ВНУ будзе аб'яўлены дадатковы набор на 7 бюджэтных месц.

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт аб'явіць дадатковы набор на тры месцы на завочнае навучанне па спецыяльнасцях "аўтасэрвіс", "эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве", "сацыяльныя камунікацыі". Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту мае пяць бюджэтных месц на завочным аддзяленні па спецыяльнасцях "арганізацыя перавозак і кіраванне на чыгуначным транспарце" і "прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва".

Прыём дакументаў для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі І ступені за кошт сродкаў бюджэту на месцы, якія засталіся вакантнымі пасля залічэння ў рамках дадатковага набору, будзе ажыццяўляцца з 30 ліпеня па 1 жніўня. Залічэнне пройдзе па 3 жніўня.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы