Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

2 ліпеня 2017

Свята Незалежнасці ў сэрцы кожнага беларуса - меркаванне

3 ліпеня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Свята Незалежнасці - у сэрцы кожнага беларуса. Такое меркаванне  выказаў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба "Віккру" Мікалай Барысенка.

Беларусь заўсёды знаходзілася на скрыжаванні дарог, якія звязвалі буйныя дзяржавы. І войны паміж гэтымі дзяржавамі, як правіла, праходзілі і на тэрыторыі Беларусі. Гэта, вядома, наклала свой адбітак на яе гісторыю, культуру. У краіне практычна не захавалася помнікаў архітэктуры ў першапачатковым выглядзе.

"Кожная вайна - гэта пакуты для людзей. Пасля такіх процістаянняў народ вымушаны аднаўляць краіну, выжываць пасля разрухі. Яскравы прыклад таго - Вялікая Айчынная вайна, якая так ці інакш закранула кожную беларускую сям'ю. У пасляваенныя гады прыкладзена нямала намаганняў, каб аднавіць дзяржаву, стварыць моцную і працвітаючую Беларусь. І таму так беражліва сёння трэба ставіцца да незалежнасці, берагчы яе, умацоўваць абараназдольнасць краіны", - лічыць Мікалай Барысенка.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы