Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

20 лютага 2018

Швецыя ў 2018 годзе накіруе 11 млн еўра на рэалізацыю ў Беларусі экалагічных праектаў

21 лютага, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Швецыя ў 2018 годзе накіруе на рэалізацыю ў Беларусі экалагічных праектаў 11 млн еўра. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан. Дыпламат наведвае з трохдзённым візітам Магілёўскую вобласць.

"Большасць праектаў, якія будуць рэалізаваны ў бягучым годзе ў розных рэгіёнах Беларусі, датычацца водаадводу і ачысткі вады", - удакладніла дыпламат.

Абмяркоўваюцца таксама актыўна пытанні прадаўжэння супрацоўніцтва па перапрацоўцы бытавых адходаў. "Мы цяпер разглядаем магчымасці прадаўжэння супрацоўніцтва ў гэтай сферы, і я ўпэўнена, што ў бліжэйшай перспектыве канкрэтныя праекты з'явяцца ў Магілёўскай вобласці і яны будуць падтрыманы шведскім бокам", - сказала Крысціна Юханесан.-0-

Iнтэрнэт - рэсурсы