Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

18 сакавіка 2018

Сенатары абмяркуюць 28 сакавіка ў Магілёве рэалізацыю дэкрэтаў аб развіцці прадпрымальніцтва і занятасці

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Меры па рэалізацыі дэкрэтаў аб развіцці прадпрымальніцтва і садзейнічанні занятасці будуць абмяркоўвацца 28 сакавіка на выязным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі ў Магілёве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Пасяджэнне пройдзе пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча. "Будуць разгледжаны пытанні аб мерах па выкананні дэкрэта ад 23 лістапада 2017 года нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва" і дэкрэта ад 25 студзеня 2018 года нумар 1 "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва". Яны будуць абмеркаваны з улікам задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы пры справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама 2 сакавіка 2018 года", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У пасяджэнні прымуць удзел члены Савета Рэспублікі, прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінпрацы і сацабароны, Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскага гарвыканкама, кіраўнікі буйных прамысловых прадпрыемстваў рэгіёна, старшыні абласных, раённых і сельскіх Саветаў дэпутатаў. "Размова пойдзе аб стварэнні неабходных прававых умоў для паўнацэннай работы дэкрэтаў з улікам пастаўленых задач па стварэнні новых высокапрадукцыйных працоўных месцаў, прыцягненні інвестыцый, павелічэнні прадукцыйнасці працы", - расказалі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.-0-

Iнтэрнэт - рэсурсы