Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

14 лютага 2019

Прэзідэнт Беларусі аб'явіў Падзяку працаўнікам АПК

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аб'явіў Падзяку працаўнікам аграпрамысловага комплексу Гродзенскай вобласці і Гродзенскага раёна. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Акрамя таго, Падзякі Прэзідэнта ўдастоены шэраг калектываў Магілёўскай, Гомельскай, Мінскай, Віцебскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.

У прыватнасці, за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена сельскагаспадарчаму вытворчаму кааператыву "Калгас "Радзіма" Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці, камунальнаму сельскагаспадарчаму ўнітарнаму прадпрыемству "Саўгас-камбінат "Зара" Мазырскага раёна Гомельскай вобласці, таварыству з абмежаванай адказнасцю "Профітагра" Старадарожскага раёна Мінскай вобласці.

Падзякі Прэзідэнта ўдастоены таксама калектывы работнікаў ордэна Леніна сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Ларынаўка" Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, адкрытага акцыянернага таварыства "Агра-сад "Рассвет" Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва імя І.П.Сянько Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Iнтэрнэт - рэсурсы