Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

28 сакавіка 2018

Падзеяй тэатральнага форуму "М@rt. кантакт" названы спектакль "Медэя.Эпізоды"

29 сакавіка, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Звання "Падзея форуму" па версіі прафесійных крытыкаў на ўрачыстым закрыцці 27 сакавіка XIII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму "М@rt. кантакт" удастоены спектакль "Медэя.Эпізоды" "Тэатра Дзі Капуа" з Санкт-Пецярбурга. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры.

Маладзёжная рэдакцыя форуму да адзінага меркавання і канкрэтыкі так і не прыйшла. Яна абвясціла ўсю афішу асноўнай і спецыяльнай праграмы, назваўшы галоўнай падзеяй форуму мастацтва, якое дало магчымасць убачыць незабыўныя тэатральныя пастаноўкі.

За лепшы спектакль фестывалю галасавалі гледачы ў сацыяльных сетках, а таксама пасля прагляду пастановак, апусціўшы ў спецыяльную скрыню свой білет. Галасаванне ў інтэрнэце было спынена 27 сакавіка ў 24.00.

На працягу фестывальнага тыдня з 21 па 27 сакавіка на пляцоўках Магілёва было паказана 22 спектаклі 21 тэатра з васьмі краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Казахстана, Літвы, Латвіі і Славакіі.

Першы фестываль прайшоў у 2006 годзе. За 12 гадоў форум стаў адной з самых значных і чаканых культурных падзей не толькі ў Магілёве, але і на ўсёй тэатральнай прасторы Беларусі. За гэтыя гады было паказана 190 спектакляў з 20 краін, іх паглядзелі больш за 40 тыс. гледачоў. Заснавальнікамі форуму выступаюць Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскі абласны драматычны тэатр.-0-

Iнтэрнэт - рэсурсы