Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

5 чэрвеня 2018

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 34 жыхаркі Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 34 жыхаркі Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Сярод узнагароджаных прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. Яны працуюць у сельскагаспадарчых, гандлёвых і рэлігійных арганізацыях, установах адукацыі і аховы здароўя, у сферах спорту, лёгкай прамысловасці, харчавання і прадастаўлення паслуг сувязі, вядуць хатнюю гаспадарку.

У іх ліку жывёлагадовец КСУП "Драпава" Галіна Мацкевіч, прадавец магазіна "Родны кут" Астравецкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Ганна Лаўрэцкая, лектар Мінскай духоўнай семінарыі Вольга Грыб, работніца Лельчыцкай сярэдняй школы нумар 2 Галіна Сячко, зменны інжынер-тэхнолаг Бабруйскага філіяла булачна-кандытарскай кампаніі "Дамачай" Святлана Аляксеева.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы