Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

10 верасня 2021

Мінпрацы: беспрацоўных у Беларусі стала амаль на чвэрць менш, чым год таму

На 1 верасня бягучага года на ўліку ў якасці беспрацоўных у Беларусі знаходзіліся 7,6 тыс. чалавек, што на 23,9 працэнта менш, чым на тую ж дату год таму, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

"Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 верасня склаў 0,2 працэнта і ў параўнанні з 1 верасня 2020 года не змяніўся", - дадалі ў ведамстве. Пры гэтым такі паказчык у Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях склаў 0,3 працэнта, у Мінску, Гомельскай і Мінскай абласцях - 0,1 працэнта. У колькасным выражэнні больш за ўсё афіцыйна беспрацоўных зарэгістравана ў Брэсцкай вобласці - 1,5 тыс. чалавек. Менш за ўсё ў Мінску - 700 чалавек.

Вакансій для беспрацоўных больш чым дастаткова. На 1 верасня заяўлены звесткі аб 93,4 тыс. свабодных рабочых месцаў, што на 20,5 працэнта больш, чым год таму. Попыт па рабочых прафесіях пераважае - 66,4 працэнта ад агульнай колькасці вакансій. Найбольшы выбар прапаноў заканамерна - у сталіцы, дзе наймальнікі прадаставілі звесткі аб 22,7 тыс. вакансій. Такім чынам, на 1 беспрацоўнага ў Мінску прыпадае больш за 30 вакансій, у Мінскай вобласці - 20 вакансій, Гомельскай - 14, Гродзенскай - 11, Магілёўскай і Брэсцкай - па 8 вакансій, у Віцебскай вобласці - 7 вакансій.

У студзені-жніўні за садзейнічаннем у працаўладкаванні звярнуліся 100,4 тыс. чалавек, з якіх 41,5 тыс. чалавек пастаўлены на ўлік у якасці беспрацоўных. Па дзяржпраграме "Рынак працы і садзейнічанне занятасці" на 2021-2025 гады працаўладкаваны на пастаянную работу 79,1 тыс. чалавек; 2,6 тыс. грамадзян накіраваны на навучанне па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы; 19 тыс. чалавек удзельнічалі ў аплатных грамадскіх работах; 76 сем'яў беспрацоўных пераселена на новае месца жыхарства і работы.-0-

Iнтэрнэт - рэсурсы