Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

13 мая 2018

Лукашэнка запрасіў Пуціна наведаць восенню Магілёў

14 мая, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы ў Сочы запрасіў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна восенню наведаць Магілёў, дзе пройдзе Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас запланаваны Вышэйшы дзяржсавет. Мы з вамі яшчэ да выбараў (Прэзідэнта Расіі. - Заўвага БЕЛТА) вызначыліся, што ў Мінску яго правядзём, а затым у нас восенню Форум рэгіёнаў у Магілёве. Звычайна мы праводзілі гэты форум на вышэйшым узроўні. Я думаю, знойдзеце час, восенню пабудуеце графік, каб наведаць Магілёў. Для вас гэта новы горад. Беларусы і расіяне дастойна рыхтуюцца, каб правесці форум на высокім узроўні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі выказаў гатоўнасць падрабязна абмеркаваць пытанні, што назбіраліся ў двухбаковых адносінах. Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што, калі сёння не ўдасца прыняць якія-небудзь рашэнні, да іх можна будзе вярнуцца ў час маючых адбыцца мерапрыемстваў.

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін канстатаваў, што супрацоўніцтва паміж краінамі прадаўжае ўмацоўвацца, у тым ліку ў фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза. "Я рады магчымасці на палях сённяшняга міжнароднага мерапрыемства абмеркаваць і двухбаковыя пытанні", - сказаў ён.

Рабочы візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў Сочы насычаны сустрэчамі і перагаворамі. Галоўная падзея візіту - пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. На палях саміту Прэзідэнт Беларусі таксама сустрэўся з Прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам, Прэзідэнтам Кыргызстана Сааранбаем Жээнбекавым і прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы