Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

22 студзеня 2018

Кандыдаты ў дэпутаты адкрылі ўжо 241 рахунак для вядзення агітацыі на мясцовых выбарах у Беларусі

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кандыдаты ў дэпутаты адкрылі ўжо 241 рахунак для вядзення агітацыі на мясцовых выбарах у Беларусі, паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына сёння на анлайн-канферэнцыі ў БЕЛТА.

"Больш за ўсё іх у Мінску - 89. Тут, напэўна, кожны трэці кандыдат адкрыў свой рахунак, нават больш. У Магілёўскай вобласці пакуль толькі 9 рахункаў, у Мінскай - 45, у Гродзенскай - 8, у Гомельскай - 42 рахункі. У Віцебскай і Брэсцкай абласцях іх адкрыта 10 і 38 адпаведна", - расказала Лідзія Ярмошына.

Пры гэтым кіраўнік Цэнтрвыбаркама адзначыла, што рахункі адкрываюць не толькі прэтэндэнты на месцы ў аблсаветах. "Напрыклад, у Брэсцкай вобласці з 38 рахункаў 29, гэта значыць пераважная большасць, адкрылі кандыдаты ў дэпутаты Брэсцкага гарадскога Савета. А сярод кандыдатаў у дэпутаты Віцебскага гарсавета гэта зрабіў толькі адзін чалавек. У Гомельскай вобласці больш за ўсё рахункаў - 24 - адкрылі прэтэндэнты на месцы ў Гомельскі раённы Савет. Значыць, тут конкурс будзе больш вострым", - лічыць Лідзія Ярмошына.

Яна звярнула ўвагу, што кандыдаты ў дэпутаты толькі пачынаюць адкрываць рахункі. Кіраўнік ЦВК не выключыла, што яны разлічваюць на вядзенне бясплатнай перадвыбарнай кампаніі, абапіраючыся цалкам на свае каманды і грамадскія аб'яднанні, якія іх падтрымліваюць.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы