Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

16 студзеня 2018

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прымуць Магілёў, Горкі і Шклоў

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе 26-28 верасня, прымуць гарады Магілёў, Горкі і Шклоў. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Юбілейны форум будзе праходзіць не толькі ў самім Магілёве, але таксама ў Горках і Шклове, адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, плануецца правесці серыю мерапрыемстваў, у якіх рэгіёны прымуць удзел не толькі на ўзроўні абласцей, але і раёнаў, гарадоў, асабліва тых, што звязаны пабрацімскім рухам.

На палях Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі таксама будзе працаваць Савет дзелавога супрацоўніцтва. Плануецца, што ў ім прымуць удзел кіраўнікі ключавых прадпрыемстваў, у якіх ёсць узаемная зацікаўленасць у паглыбленні эканамічнага ўзаемадзеяння, прамысловай, сельскагаспадарчай кааперацыі, рэалізацыі адукацыйных праектаў.

Акрамя таго, у час юбілейнага форуму пройдзе серыя маладзёжных, спартыўных, культурных мерапрыемстваў.

Арганізатары разлічваюць, што, як і ў папярэднія гады, суб'екты гаспадарання і рэгіёны заключаць на форуме новыя камерцыйныя кантракты і пагадненні, якія будуць стымуляваць узаемны гандаль і прамысловую кааперацыю. Старшыня Савета Рэспублікі лічыць, што гэтаму будзе садзейнічаць спрыяльная сітуацыя на рынках дзвюх дзяржаў. Чакаецца, што кантрактаў па выніках форуму будзе падпісана не менш як на $400 млн.

Сёння ў Савеце Рэспублікі пад кіраўніцтвам Міхаіла Мясніковіча праходзіць пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У бліжэйшы час плануецца сумеснае з расійскім бокам пасяджэнне аргкамітэта.-0-

Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы