Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
213010, г. Шклоў, вул. Ленiнская, 76
Тэлефон/факс прыёмнай:
8 (02239) 7-81-15
E-mail: rik@shklov.gov.by

Рэгiёна

7 жніўня 2017

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 2,5 млн т збожжа

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі больш за 2,5 млн т збожжа. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Так, па стане на 7 жніўня ў Беларусі намалочана больш за 2,5 млн т збожжа, з якіх 757 тыс. т - аграрыямі Брэсцкай вобласці, 525 тыс. т - Гомельскай. У Мінскай і Магілёўскай абласцях намалочана 493,1 тыс. т і 237,6 тыс. т збожжа адпаведна, у Гродзенскай - 414,8 тыс. т, у Віцебскай, якая апошняй уключылася ў жніво, - 79 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 708,6 тыс. га, што складае 31,4 працэнта ад агульнай плошчы. Лідарам па-ранейшаму з'яўляецца Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 60,9 працэнта плошчаў.

У сярэднім з аднаго гектара ў бягучым годзе аграрыі ўбіраюць 35,4 ц збожжа.-0-


Навіны Беларусі

Iнтэрнэт - рэсурсы